09.11.2022 Открытый урок по предмету человек и мир на тему: "Князёўна з трыма імёнамі"
Тэма. Князёўна з трыма імёнамі
Мэта: знаемства вучняў з жыццём і дзейнасцю князёўны Рагнеды і яе сына — полацкага князя Ізяслава.
Задачы:
а) навучання: паказаць вучням, як пераплялося трагічнае з гераічным у лёсе сям'і полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды; даць вучням агульныя ўяўленні пра звычаі таго часу, калі спрэчныя пытанні вырашаліся сілай зброі, вялася жорсткая барацьба за ўладу і багацце;
б) развіцця: развіваць у вучняў цікавасць да мінулага, імкненне пазнаць і зразумець яго, выпрацоўваць уменне працаваць з картай, разумець вынікі дзейнасці гістарычных асоб;
в) выхавання: на прыкладах жыцця Рагнеды і яе сына Ізяслава выхоўваць у вучняў любоў да роднага краю, пачуццё чалавечай годнасці, сумленныя адносіны да бацькоў, гатоўнасць абараніць іх гонар і пастаяць, калі спатрэбіцца, за іх і сябе.